top of page
Кровазварот. Юля Цімафеева

Кровазварот. Юля Цімафеева

zł50,00Price

"...я хачу зразумець, што яднае маю Еўропу з той, у якой я жыву, яднае не толькі зараз, але і ў мінулым, калі мяне яшчэ не існавала, а ніткі майго роду ўжо завязваліся вузельчыкамі на яе мапе. Я іх расшукваю, каб аднавіць гісторыю сваёй сям’і, каб злучыць у адно палатно з аповедамі, мне вядомымі з дзяцінства, каб зрабіць уласнае жыццё ягонай часткай."

Юля Цімафеева — пісьменніца і перакладчыца. Аўтарка чатырох паэтычных зборнікаў на беларускай мове і дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік», напісанай па-ангельску і перакладзенай на шэсць моў. Яе вершы выходзілі асобнымі кнігамі ў ЗША, Германіі і Польшчы, з’яўляліся ў шматлікіх беларускіх і замежных часопісах ды анталогіях.

У перакладзе Цімафеевай друкаваліся паэтычныя кнігі Ўолта Ўітмэна, Стывена Крэйна, Паўля Цэлана, Энхедуанны і іншых, дзіцячыя кнігі Маі Лундэ і Стыяна Холе. За пераклад паэтычнай кнігі Стывена Крэйна яна стала лаўрэаткай перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана.

З канца 2020 года аўтарка жыве ў эміграцыі ў Еўропе. З 2025 года - стыпендыятка DAAD (Artists-in-Berlin Program)

Quantity

Бясплатная дастаўка пры замове ад 250 злотых! 🙂 Адпраўка замоў ужо на наступны дзень!🚚

bottom of page