Гэтая фантастычная сага з чатырох кніг напісана з размахам, дастойным твораў Дж. Р. Р. Толкіна і Дж. Р. Р. Марціна, Р. Жэлязнага і У. Ле Гуін. Яе адрознівае тонкае спалучэнне элементаў навуковай фантастыкі з жанрам «фэнтэзі». Галоўны герой Вука Дракайнен прыбывае на планету Мідгаард, каб даведацца пра лёс навуковай місіі і вярнуць яе на Зямлю. Тут пануюць сярэднявечныя парадкі і магія, і Дракайнена чакаюць незвычайныя здарэнні і павароты лёсу...
Ашаламляльны сваёй маштабнасцю і эстэтыкай твор Яраслава Гжэндовіча — найлепшы ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце.
Гаспадар ледзянога саду. Том 3. Яраслаў Гжэндовіч
zł60,00Price