top of page
  • Instagram
  • Facebook
Вольнэры. 2 часткі. Валер Гапееў

Вольнэры. 2 часткі. Валер Гапееў

zł100,00 Regular Price
zł90,00Sale Price

Перад вамі — самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Беларуская міфалогія аказалася багатай і разнастайнай на герояў, а ўладкаваны іншасвет займеў сваё месца. Сама дзея рамана адбываецца ў Мінску і вакол яго, і пераход у іншасвет знайсці не складана…

Трое сяброў — і мноства дарог і варыянтаў рэальнасці. Шлях, які выпадае на долю старшакласнікаў з мінскай школы, пачнецца з жадання ўладкаваць свае справы, а закончыцца выбарам падарожжа за гранню, напоўненага прыгодамі, выпрабаваннямі і таямніцамі.

Зрэшты, чытайце і паспрабуйце разам з героямі адказаць на актуальныя пытанні. Чым ты гатовы ахвяраваць, каб вярнуць свет, які скаціўся ў бездань? Ці можна ахвяраваць шчасцем або жыццём аднаго дзеля шчасця мільёнаў? Кім трэба быць, каб стаць вольнерам — тым, хто па сваёй волі кіруецца ў шлях дзеля шчасця іншых?

І варта помніць, што памыліцца не страшна — страшна не скончыць абранае падарожжа, якое, што важна, з’явіцца толькі тады, калі ты прымеш свой шлях.

Quantity

Бясплатная дастаўка пры замове ад 250 злотых! 🙂 Адпраўка замоў ужо на наступны дзень!🚚

© 2035 by Site Name. Powered and secured by Wix

Ресурс 3_512x.png

Адрас крамы:

Шоўрум в Варшаве:

ul. Dożynkowa 6A (st. m. Racławicka), 02-602, Warszawa

Гадзіны працы

Пн-Пт, 15:00-19:00

freepik__retouch__10134(2).png

Шукаеш нешта яшчэ? Напішы да нас!

Вашыя рэкамендацыі дапамагаюць паляпшаць асартымент

bottom of page